Максім Мірны можа зрабіць сабе падарунак

6 июля 2014

Максім Мірны можа зрабіць сабе цудоўны падарунак у дзень нараджэння. Разам з Хао Чынг-Чанг беларускі тэнісіст у фінале Уімблдона ў змяшаным разрадзе пазмагаецца з сербам Ненадам Жыманчычам і аўстралійкай Самантай Стосур. Мірны і Чынг-Чан маюць 14-ы нумар пасеву на турніры, іх сапернікі - 15-я. У прамым эфіры гэтую сустрэчу пакажа тэлеканал Беларусь 5 адразу пасля заканчэння фінальнага матча мужчынскага адзіночнага разраду, дзе Новак Джокавіч сустрэнецца з Роджэрам Федэрэрам.