Аматары паркура стварылі першую ў сталіцы залу для заняткаў фрыстайл-акрабатыкай

16 декабря 2016

Тым часам аматары паркура стварылі першую  ў сталіцы залу для заняткаў фрыстайл-акрабатыкай. Бар'еры рознай вышыні, турнікі і басейн з паралону. У адмысловую паласу перашкод складаюцца звыш дзесяці розных драўляных фігур.  На гэтай жа пляцоўцы плануюць трэніраваць і юных акрабатаў.

Гэта ўжо другая пляцоўка, дзе аматары паркура могуць бяспечна выпісваць у паветры свае  піруэты. У пачатку верасня ў сталіцы з'явіўся спартыўны парк маладзёжных субкультур па вуліцы Сталетава.