Лепшым футбалістам Беларусі па выніках апытання стаў Міхаіл Гардзяйчук

19 декабря 2017
Лепшым футбалістам Беларусі па выніках апытання сярод спецыялістаў і журналістаў стаў форвард чэмпіёнаў Міхаіл Гардзяйчук. Ён жа стаў лепшым бамбардзірам Вышэйшай лігі, а таксама прызнаны лепшым гульцом і форвардам чэмпіянату краіны. Лепшы варатар Лігі - галкіпер БАТЭ і моладзевай зборнай Дзяніс Шчарбіцкі. Са стана барысаўчан і лепшы абаронца Неманья Мілунавіч. Лепшы паўабаронца Аляксандр Наёк з мінскага "Дынама".