Аграрыі манітораць стан азіміны - небяспекі для будучага ўраджаю няма

31 января 2023

Аграрыі Мінскай вобласці манітораць стан азіміны. Небяспекі для будучага ўраджаю зараз няма. Пры гэтым з-за кантрастаў надвор'я сітуацыя застаецца пад асаблівым кантролем. Каб ацаніць расліны, на заснежаных палях спецыялісты адбіраюць маналіты. У рэгіёне такі аграметад звычайна выкарыстоўваюць двойчы, у гэтым жа сезоне прынята рашэнне правесці чатыры праверкі. У агракамбінаце "Ждановічы", напрыклад, ужо ўзялі трэцюю пробу - на ўчастку з азімай пшаніцай. Пад наглядам таксама жыта, ячмень і трыцікале.

Усяго пад азімыя збожжавыя ў цэнтральным рэгіёне сёлета адвялі 350 тысяч гектараў (прычым каля паловы плошчаў - пад пшаніцай). Значным плюсам стануць і больш чым 100 тысяч гектараў азімага рапсу.