Лепшай з беларусак сёння была Надзея Скардзіна

9 марта 2016

Мары Дарэн-Абер выйграла золата ў індывідуальнай гонцы і на чэмпіянаце свету па біятлоне. Францужанка, дапусціўшы адзін промах, на 12 секунд апярэдзіла сваю суайчынніцу Анаіс Бескон. Бронза ў немкі Лауры Дальмаер. А вось малы Хрустальны глобус у гэтай дысцыпліне дастаўся італьянцы Даратэі Вірэр. Лепшай з беларусак сёння была Надзея Скардзіна, з адным промахам яна фінішавала 15-ай. Анастасія Дубарэзава - 34-ая, Дар'я Юркевіч - 61-ая, Ірына Крыўко - 64-ая.