Лісяня Лесік будзе сустракаць гасцей і спартсменаў на ўездзе ў Мінск

8 февраля 2019

Аб'ёмныя фігуры сімвала Еўрапейскіх гульняў вясной усталююць на шасці пляцоўках горада. Адну - ля стадыёна "Дынама" і пяць на ўездах у Мінск. Дэкаратыўныя канструкцыі аформяць з дапамогай рознакаляровага газона. У спартыўнай тэматыцы сёлета аформяць і сталічныя клумбы, кветнікі і зялёныя канструкцыі.

У Мінску ў пяць разоў павялічыцца колькасць вертыкальных кветкавых канструкцый. Сёлета іх будзе 16 тысяч.