Другі фестываль стрыт-арта “Вуліца Бразіл” працягваецца ў Мінску

10 сентября 2015

200 літраў акрылу і амаль 2 тысячы балончыкаў з фарбай. Другі фестываль стрыт-арта “Вуліца Бразіл” працягваецца ў Мінску. Да Дня города бразільскія і беларускія графіцісты нададуць больш колераў сталічным будынкам. На чатырох пляцоўках паступова з’яўляюцца манументальныя сюжэты. “Гіганты” ў трохмернай праекцыі, касмічныя мікра- і макрасусветы, і, зразумела, гарачы каларыт народа – сцяна за сцяной ператвараецца ў сапраўдны шэдэўр. Юлія Токар паспела сустрэцца з мастакамі падчас апошніх дапрацовак.

“Жоўтага гіганта” бачна амаль з канцэртнай залы “Мінск”. Майстэрства бразільскіх графіцістаў удала ўпісалася ў мерную прастору сталіцы. Будынак пасольства пераўтварыўся ў жывы дом. Велікан на фасадзе нібы абдымае сам сябе. Але ўнутры яго цэлы свет, які перадалі мастакі - браты-блізняты Атавіа і Густаву Пандолфу. Невялікія дэталі малявалі спецыяльнай тэхнікай. Але ж, прызналіся аўтары, галоўнае – імправізацыя.

Натхніўшыся прыгажосцю беларускіх дзяўчат, графіцісты намалявалі амаль паўсотні красунь. Больш за усё фарбы спатрэбілася на гэты сюжэт.

А вось Яўген - беларускі графіціст – на мураваным палатне ўвасабляе герояў народных паданняў, міфаў і легенд. З дапамогай акрылу, валіка і пэндзля.

Такая тэхніка стварэння малюнкаў на вялікай паверхні называецца муралізмам.

На фасадзе трохпавярховага завода паступова з’яўляецца фальклорная кампазіцыя. Галоўныя героі – гусляр, спадары і жар-птушка. Зараз мастак стварае дадатковыя вобразы. Традыцыйна яркае сонца будзе светлым, дарэчы. Сюжэт увогуле выкананы ў пастэльных колерах.

На стварэнне шасці малюнкаў бразільскай вуліцы ў Мінску спатрэбілася 200 літраў акрылу і амаль 2 тысячы балончыкаў з фарбай. Створаныя шэдэўры стрыт-арта ўрачыста перададуць гораду ў дзень яго нараджэння. На вуліцы Кастрычніцкай, якая ў суботу стане пешаходнай, адбудзецца грандыёзнае свята вулічнай культуры з музыкай, танцамі і сэтам дыджэяў.