Штармавое папярэджанне абвясцілі беларускія сіноптыкі

22 декабря 2015

Днём у большасці раёнаў краіны ўзмоцніцца вецер. Яго парывы дасягнуць 20 метраў за секунду, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях - да 22. Пройдуць дажджы. У другой палове тыдня ападкаў стане менш, вецер аслабее. Плюсавая тэмпература - яе ўжо назвалі анамальна высокай для снежня - захаваецца і на гэтых выхадных.