Ліга чэмпіёнаў працягваецца. Сёння два матчы 1/8 фіналу

19 февраля 2019

Плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў сёння працягваецца ў двух гарадах - Ліверпулі і Ліёне. Лідар Англійскай прэм'ер-лігі, фіналіст леташняга розыгрышу, на "Энфілдзе" прымае мюнхенскую "Баварыю" ў першым матчы 1/8 фіналу. Спецыялісты аддаюць перавагу "мерсісайдцам", а што на гэта адкажуць немцы – даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 22:45. У Францыі ж паралельна "Ліён" будзе сустракацца з "Барселонай". Агляд гэтай сустрэчы ўвойдзе ў "Дзённік гульнявога дня", які пачнецца ў 0:45. Дарэчы, з гэтага сезона агляды ўсіх матчаў турніру даступныя на сайце Белтэлерадыёкампаніі.