Лётчыкі з Беларусі, Расіі і Украіны спаборнічаюць у майстэрстве пілатажу

3 октября 2014

У Магілёве праходзяць адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па самалётным спорце. Згодна з рэгламентам турніру, пілот павінен зрабіць чатыры вылеты: абавязковая праграма, адвольная і дзве невядомыя. Гэта калі суддзі толькі вечарам перад вылетам называюць комплекс фігур вышэйшага пілатажу, якія неабходна выканаць. Годную канкурэнцыю на спаборніцтвах мужчынам-лётчыкам склала адзіная дзяўчына.


Наталля Караблёва, лётчык-спартсмен: Адчуванні падчас палёту немагчыма перадаць. Гэта табе і адрэналін, і цяжкая праца. І ты атрымліваеш асалоду ад палёту. Кожны палёт - гэта настолькі індывідуальна, залежыць ад настрою, надвор'я, яшчэ чагосьці. Заўсёды шмат фактараў, якія ўплываюць на твой палёт.


Дарэчы, на апошнім чэмпіянаце свету па самалётным спорце, які прайшоў сёлета ў Славакіі, наша зборная заняла 20 месца з 70-ці каманд - удзельнікаў.