У Бруселі праходзіць пасяджэнне камісіі Украіна-НАТА

26 января 2015

Украіне не варта чакаць уступлення ў НАТА ў найбліжэйшай будучыні - аб гэтым піша еўрапейская прэса са спасылкай на крыніцы ў альянсе. У НАТА падкрэсліваюць, што не бяруць у свае рады краіны, што знаходзяцца ў стане вайны. А гэтымі хвілінамі ў Бруселі праходзіць пазачарговае пасяджэнне камісіі Украіна-НАТА на ўзроўні паслоў. На парадку дня - ракетны абстрэл Марыупаля. У мінулую суботу ў горадзе загінулі 30 чалавек. 95 былі параненыя. У нядзелю ва Украіне была абвешчана жалоба. На дзяржаўных будынках былі прыспушчаныя флагі. Усе забаўныя і канцэртныя мерапрыемствы былі адменены. Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з трагічнымі падзеямі выказала глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых. Прадстаўнікі МЗС паведамілі аб гатоўнасці ў любы момант аказаць неабходнае садзейнічанне для правядзення чарговай сустрэчы трохбаковай кантактнай групы ў Мінску.