Квартэт беларускіх баксёраў прабіўся ў паўфінал чэмпіянату Еўропы

7 июня 2013

Удзел на гэтай стадыі турніру ўжо гарантуе мінімум бронзавы медаль. У сваіх вагавых катэгорыях сёння за выхад у галоўны бой турніру будуць змагацца Віктар Зуеў, Вазген Сафар'янц, Павел Кастрамін і Сяргей Новікаў. Паўфінальныя паядынкі пачнуцца сёння ў мінскім Палацы спорту ў 14 гадзін, а фінальныя баі пройдуць у суботу.

Відэаагляды чэмпіянату Еўропы сёння і заўтра можна ўбачыць у вячэрнім эфіры на Беларусь 2.