Сезон восеньскіх кірмашоў стартаваў у Мінску

16 сентября 2017

Бульба, капуста, яблыкі проста з градкі ў кошыкі пакупнікоў. Сезон восеньскіх кірмашоў стартаваў у Мінску. Гандлёвыя рады разгарнуліся ва ўсіх раёнах горада. Галоўным жа месцам гандлю стала пляцоўка ля "Чыжоўка-Арэны". Свае тавары ў сталіцу прывозяць фермеры і сельгаспрадпрыемствы з усёй краіны. Для маламабільных людзей і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны арганізуюць бясплатную дастаўку. А саму прадукцыю прапаноўваюць са значнымі зніжкамі.

Гандлёвы марафон працягнецца да сярэдзіны лістапада. А вось самыя вялікія кірмашы пройдуць ля Палаца спорту трыццатага верасня, а таксама першага, сёмага і восьмага кастрычніка.