Кубак Гагарына: у серыі мінскага і маскоўскага "Дынама" адбудзецца 6-ты матч

11 марта 2024

"Зубры" не падвялі сваіх балельшчыкаў. Асноўны час завяршыўся нічыёй (1:1). А ў другім авертайме перамогу мінскаму "Дынама" ў чарговым раўндзе Кубка Гагарына прынёс дакладны кідок Ніка Мерклі (лік 2:1). Гледачы на трыбунах маскоўскай арэны былі ў шоку.

Такім чынам, ужо 12 сакавіка мінскае і маскоўскае "Дынама" зноў сыдуцца на лёдзе "Мінск-Арэны". Пакуль клуб з расійскай сталіцы наперадзе ў серыі (3:2), аднак псіхалагічна мінчане адчуваюць сябе больш упэўнена, плюс атмасфера дома ў гэтым сезоне ці ледзь не лепшая ва ўсёй лізе.