Кубак Еўропы стаў заключным зімовым стартам для лёгкаатлетаў Беларусі

14 марта 2017

Беларускія спартсмены аказаліся не вельмі задаволеныя паказанымі вынікамі на Кубку Еўропы па кіданнях, нягледзячы на тое, што з Іспаніі нашы лёгкаатлеты вярнуліся з трыма медалямі. Срэбны прызёр Павел Барэйша, да прыкладу, выканаў нарматыў на свет, але з-за высокай канкурэнцыі ў гэтай дысцыпліне не гарантаваў сабе паездку на турнір, адбор будзе праходзіць на чэмпіянаце краіны.

Кубак Еўропы стаў заключным зімовым стартам для лёгкаатлетаў.