Камісія ЕАК наведвае "Мінск-Арэну"

21 сентября 2017

Правядзенне Еўрапейскіх гульняў - важны і адказны праект для развіцця і папулярызацыі спорту ў Беларусі і Еўропе.

Гэта ў НАК заявіў сёння Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко на сумесным пасяджэнні каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў з прадстаўнікамі аргкамітэта і фонду "Дырэкцыя другіх Еўрапейскіх гульняў".

Камісія працуе ў Беларусі ўжо два дні. Зараз дэлегацыя знаходзіцца на "Мінск-Арэне". У ЕАК адзначаюць важную ролю дзяржорганаў, якія бяруць удзел у падрыхтоўцы.