Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка Беларусь павіншаваў суайчыннікаў з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 июля 2013

Дарагія суайчыннікі!


Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі - вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для беларусаў гэта дата з'яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасабленнем адзінства і з'яднанасці людзей.


Навекі ў памяці застанецца вялікі подзвіг нашага народа, які адстаяў у бітве з гітлераўскімі акупантамі сваю свабоду, адрадзіў краіну, яе разбураныя гарады і вёскі.


Эстафету слаўных спраў у ветэранаў вайны дастойна прыняло пакаленне нашчадкаў пераможцаў, якое пабудавала незалежную суверэнную дзяржаву з эканомікай, што дынамічна развіваецца, перадавой навукай і багатай культурай. Сёння мы ўпэўнена ідзём па выбраным шляху да дасягнення пастаўленай мэты: умацавання моцнай і квітнеючай Беларусі - дзяржавы для народа.


З Днём Незалежнасці, паважаныя суайчыннікі!


Моцнага вам здароўя, міру, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.


Аляксандр Лукашэнка