Каманда Прэзідэнта Беларусі па хакеі выйшла ў фінал XII Каляднага турніру

7 января 2016

Тры перамогі з трох магчымых! Каманда Прэзідэнта Беларусі па хакеі са стапрацэнтным паказчыкам выйшла ў фінал XII Каляднага турніру. Напярэдадні гаспадары пляцоўкі перайгралі каманду Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у заключным матчы групавога этапа 11:8. У фінале беларусы сустрэнуцца з фінамі. Каманда з краіны Суомі таксама адолела сваіх сапернікаў ва ўсіх трох гульнях папярэдняга раўнда. У сувязі з гэтым нападаючы беларускай каманды Павел Белы адзначыў: недаацэнкі саперніка няма, і сёння каманда настроеная выйграць турнір дзявяты раз у сваёй гісторыі.

Такім чынам, вырашальныя матчы сёння пройдуць на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". А 13-й гадзіне ў паядынку за бронзу скрыжуюць клюшкі хакеісты Славакіі і Швецыі. Фінал Беларусь - Фінляндыя пачнецца а 19-й гадзіне. У прамым эфіры вырашальны матч пакажа тэлеканал "Беларусь 5".