Каманда Прэзідэнта Беларусі абгуляла хакеістаў Гомельскай вобласці

1 февраля 2020
Каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала перамогу ў чарговым матчы ХIII Рэспубліканскага турніру па хакеі сярод аматараў  на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На лёдзе "Алімпік Парка"  дзеючыя пераможцы спаборніцтваў  прымалі хакеістаў Гомельскай вобласці. Гэта, дарэчы, адзіная каманда, якой, апроч гаспадароў  атрымоўвалася выйграць золата гэтага турніру. Самым дзейсным  атрымаўся першы перыяд. У ім безумоўнае лідарства захапілі хакеісты каманды Кіраўніка дзяржавы. У другім  гамяльчане здолелі навязаць сваю гульню  і даставілі нямала клопатаў гаспадарам, але ўсё ж саступілі па ходзе ўсяго матча 4:12. Адразу трое хакеістаў з саставу  пераможцаў  адзначыліся ў сустрэчы дублямі - гэта Павел Волчак, Алег Антоненка і Дзяніс Курдзека. 

Свой наступны паядынак  каманда Прэзідэнта Беларусі правядзе на выездзе  21 сакавіка ў Баранавічах супраць хакеістаў Брэсцкай вобласці

Інтрыга турніру набліжаецца да вырашэння. Свой наступны паядынак  каманда Прэзідэнта Беларусі правядзе на выездзе  21 сакавіка ў Баранавічах супраць хакеістаў Брэсцкай вобласці. Гэта заключны тур групавога этапа. Далей - плэй-оф. Адзначым,  абодва будучыя сапернікі пакуль не прайгралі ні аднаго матча.