Роўнасць для дзяржаўнага і прыватнага капіталаў

26 ноября 2014
Прадстаўнікі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН станоўча ацэньваюць інвестыцыйны клімат Беларусі. Такая выснова была зроблена на парламенцкіх слуханнях напярэдадні па тэме дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Спецыялісты склалі спіс з 17 рэкамендацый. Некаторыя з іх ужо выкананыя. А найважнейшым пунктам з'яўляецца роўнасць для дзяржаўнага і прыватнага капіталаў. Па такім прынцыпе зараз працуюць парадку 150 краін. У Беларусі законапраект паступіць на разгляд у парламент ужо ў пачатку наступнага года.

У Беларусі сёння рэалізуюцца некалькі праектаў, якія грунтуюцца на ідэалогіі дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Але па структуры яны пакуль не адказваюць міжнародным стандартам пагадненняў паміж бізнесам і дзяржавай.