Самалёт Кіраўніка дзяржавы вылецеў у Казахстан

3 октября 2013
Сёння пачынаецца двухдзённы афіцыйны візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. У Астане запланаваны перамовы лідараў дзяржаў у фармаце адзін на адзін і ў пашыраным складзе. Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмяркуюць працэсы інтэграцыі ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Таксама будуць закранутыя пытанні паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і індустрыяльна-інавацыйнай сферах. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў. Плануецца сумеснае наведванне Беларуска-Казахстанскага навучальна-вытворчага цэнтра падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі інжынерных кадраў пры Казахскім агратэхнічным універсітэце.