Хакейны брэнд Беларусі - клуб "Юнацтва-Мінск" - святкуе 15-гадовы юбілей

19 марта 2018

Клуб быў створаны 19 сакавіка 2003 года. Да гэтага часу аднайменная дзіцячая спартыўная школа, якая ў часы Савецкага Саюза двойчы прызнавалася лепшай, працавала па сутнасці на іншыя каманды Беларусі. Тады і было прынята рашэнне аб стварэнні клуба "Юнацтва-Мінск". Пад флагамі апынуліся лепшыя выхаванцы. "Юнацтва" хутка замацавалася ў чэмпіянаце краіны і сёння гэта самая тытулаваная беларуская каманда. 7 перамог у нацыянальным першынстве. 5 разоў "Юнацтва" атрымлівала кубак краіны і тройчы станавілася лепшай у кантынентальным супрацьстаянні. Гэта дасягненне, якім не можа пахваліцца ніводны еўрапейскі хакейны клуб.

І сёння - у свой юбілей - "Юнацтва" праводзіць чарговы паядынак за права згуляць у фінале Экстралігі. У трэцім матчы паўфінальнай серыі ў гасцях супраць салігорскага "Шахцёра" чырвона-сінія зноў паказалі сапраўдны мужчынскі характар - перамога 3:2. Такім чынам лік у серыі 3:0 у карысць каманды Міхаіла Захарава.