Хакей. "Юнацтва" - "Дынама-Маладзечна" на "Беларусь 5" у 18:20

29 октября 2019

Дзеючы чэмпіён Беларусі па хакеі "Юнацтва" ўжо сёння можа падняцца як мінімум на 3-е месца ў турнірнай табліцы. Але толькі ў выпадку перамогі ў асноўны час у цэнтральным матчы тура з "Дынама-Маладзечна". Пакуль "зубры" ідуць другімі, "мядзведзі" адстаюць на два балы - 4-я пазіцыя. У цяперашнім розыгрышы клубы сустракаліся ўжо двойчы, па адной вікторыі ў актыве. Дарэчы, на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" мацнейшымі былі якраз хакеісты "Дынама". Ці атрымаецца паўтарыць поспех сёння, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 18:20.