Хмельную выставу адкрылі ў Мінску

15 августа 2014

Хмельную выставу адкрылі да дня нараджэння аднаго з самых энергічных мэраў Мінска. 154 гады таму нарадзіўся Караль Гутэн-Чапскі. Менавіта ён кардынальна змяніў аблічча Мінска і якасць жыцця яго жыхароў. У гонар графа ў Доме-музеі I з'езду РСДРП сабралі гістарычныя этыкеткі, куфлі, коркі ў адну экспазіцыю - Кубак Чапскага.


Юлія Чаргінец убачыла, як варылі піва ў XIX стагоддзі.


Да дня нараджэння легендарнай асобы сабралі рарытэты з калекцый айчынных і замежных аматараў піва. Двухлітровыя куфлі з Германіі, Чэхіі, Бельгіі, Англіі, Францыі. Па такіх падстаўках - бірдэкелях - можна вывучаць як гісторыю піваварэння, так і краязнаўства і архітэктуру.


Андрэй Ліневіч, навуковы супрацоўнік Дома-музея I з'езда РСДРП: Калекцыянеры, якія займаюцца гэтай справай ужо не першы год, часам збіраюць гэтыя прадметы не ў Беларусі, для гэтага трэба выязджаць за мяжу, абменьваюцца з іншымі калекцыянерамі, таму гэта справа не аднаго года.


Сабраныя піўныя этыкеткі розных часоў і рэгіёнаў. Асабліва каштоўныя ў форме манішкі - такія з'яўляліся на прадукцыі першых бровараў. На канвеер жа піва ў Мінску паставіў Караль Чапскі. Мэр, які за адзінаццаць гадоў кіравання пераўтварыў губернскі горад у эканамічны і культурны цэнтр.


Першая тэлефонная станцыя на тэрыторыі тагачаснай Беларусі, каналізацыя, нават велапракат - усе рук Чапскага. У самым цэнтры Мінска зараз знаходзіцца завод, пабудаваны Каралем Чапскім, і да нашых дзён ён захаваў свой гістарычны піваварны арыентыр.


Тады завод называўся Багемія. Дасканалая апаратура, піва выпускалася паводле нямецкай рэцэптуры. Захаваўся план будынка і спіс штрафаў для працаўнікоў бровара. Як і дакумент з пералікам нерабочых дзён - такіх было 19, большасць звязаная з хрысціянскімі святамі.


На выставе піўныя коркі і адкрывалкі дарэвалюцыйнага часу. Нават куфлі, з якіх пілі рамізнікі, - асаблівай формы, якая найбольш прыстасоўвалася да фурманак. Чапскага ж увекавечылі ўжо сучасныя півавары: яго імя дадзенае дзясяткам гатункаў піва.