Хакей. КХЛ. ХК "Сочы" - "Дынама-Мінск". Прамая трансляцыя ў 15:50на "Беларусь 5"

6 октября 2018

Наблізіцца да зоны плэй-оф Заходняй канферэнцыі ў рэгулярным розыгрышы КХЛ можа мінскае "Дынама". Беларусы працягваюць трэцюю выязную серыю ў сезоне - сёння ў Сочы. Пакуль "зубры" ідуць дзясятымі ў турнірнай табліцы. Апанент - на 7-м радку. У сярэдзіне верасня каманды сустракаліся ў Мінску, і тады перамогу святкавалі госці. Ці атрымаецца ў клуба Гордзі Дуаера ўзяць рэванш, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 15:50.