Хакей. Экстраліга. "Нёман" выраўноўвае лік у серыі з "Шахцёрам"

19 марта 2020
Дэталёвы разбор папярэдніх матчаў дапамог "Нёману" ў 4-й гульні паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі супраць "Шахцёра". Гэта адзначыў настаўнік гродзенцаў Сяргей Пушкоў. Яго клуб не мог закінуць у дзвюх сустрэчах запар, у якіх пацярпеў паражэнні з аднолькавым лікам 0:4. Учора ж здабытая вікторыя ў авертайме 4:3. 

Лік у серыі стаў роўным 2:2. А ўжо сёння ў фінал можа выйсці "Юнацтва". На "Чыжоўка-Арэне" пройдзе пятае супрацьстаянне "мядзведзяў" з "Дынама-Маладзечна". У 21 гадзіну сустрэчу ў запісе пакажа "Беларусь 5".