Хакеісты мінскага "Дынама" абгульваюць піцерскі СКА

4 января 2017

Наймацнейшая каманда Кантынентальнай хакейнай лігі з'язджае з Мінска з паражэннем. У матчы "Дынама" і санкт-пецярбургскага СКА  "зубры"  перамагаюць 5:4, ледзь не выпусціўшы перавагу  5 шайб. Тым не менш, мінчане дамагліся перамогі над камандай, у складзе якой ёсць суперзоркі  Ілья Кавальчук і Павел Дацюк.  У "Дынама" закідвалі нядаўнія пачаткоўцы -  Палушай, двойчы Петэрсан, Андрэй Сцяпанаў і Сяргей Дрозд. Адзначым, што СКА ўзначальвае турнірную табліцу лігі, маючы ў актыве больш  за 100 ачкоў. "Дынама" ў канферэнцыі Захаду - 5-е. Хатняя серыя  працягваецца.  5 студзеня "зубры" таксама на "Мінск-Арэне" прымуць "Поўначсталь".