Як выгадаваць таленавітых спартсменаў? Новаўвядзенні ў дзіцячым хакеі

8 ноября 2019
Як выгадаваць таленавітых спартсменаў і дабіцца  высокіх вынікаў - пытанні, актуальныя заўсёды. Не так даўно змены закранулі дзіцячы хакей. З гэтага сезона ў спаборніцтвах хлапчукоў да 12 гадоў не вядуцца турнірныя табліцы, няма ліку  на табло, няма выдаленняў. Навін шмат, рэакцыя бацькоў неадназначная. Не ўсе з іх новаўвядзеннямі задаволеныя. Некаторыя нават пішуць калектыўныя лісты з просьбай вярнуць усё,  як было раней. У федэрацыі ж упэўненыя: такія перамены прывядуць  як да росту ліку тых, хто  займаецца хакеем, так і да якаснага скоку вынікаў зборных. Станіслаў Ліпскі выслухаў меркаванні бакоў (вiдэа).