Вынікі першага дня чэмпіянату свету па летнім біятлоне

23 августа 2019

Мы працягваем сачыць за навінамі з Раўбіч. Першы дзень чэмпіянату свету па летнім біятлоне  ў мінулым. Балельшчыкі ўбачылі цырымонію адкрыцця, першых медалістаў, уручэнне Малога хрустальнага глобуса чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнцы  і, вядома, гарачыя баталіі спартыўнага свята. За медалі і нядрэнныя прызавыя  змагаюцца спартсмены з 26 краін. Рэпартаж Паўла Капуцкага.

Беларускі гімн зайграў у Раўбічах з першай цырымоніі ўзнагароджання. У юніёрскім суперміксце перамог Мікіта Лабастаў. 

Гэты медаль  апошні для Беларусі ў першы спаборніцкі дзень. Віктар Крыўко чацвёрты ў мужчын, такая ж пазіцыя ў Дынары Алімбекавай. Яна толькі на дзве з паловай секунды адстала ад іншай алімпійскай чэмпіёнкі ў эстафеце Валянціны Семярэнкі з Украіны. 

Лыжаролеры, а не лыжы і шлемы замест шапачак. Адрозненні летняга біятлона ад зімовага цяжка назваць прынцыповымі. Шанец паспаборнічаць тут атрымліваюць  лыжнікі, якія страляюць, з Манголіі або Турцыі, напрыклад. Але медалі бяруць усё ж спартсмены з біятлонных краін. 

Але, па-першае, гэта таксама нядрэнна. Па-другое, аб прызавых падчас чэмпіянату спартсмены задумваюцца мала і нават сум не ведаюць.

Магчыма, галоўнай падзеяй сёння ў Раўбічах стала ўручэнне Малога хрустальнага глобуса ў праследаванні за 2015 год Дар'і Домрачавай. Трафей дастаўся беларусцы ад фінкі Кайсы Мякярайнен па выніках пералічэння ачкоў пасля дыскваліфікацыі Кацярыны Глазырынай з Расіі, якая ўжо вярнулася ў спорт і сёння ўзяла бронзу ў жаночым суперміксце. 

Заўтра ў раскладзе чэмпіянату свету спрынтарскія гонкі. Усё ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". У нядзелю пройдуць пасьюты.

А гэта медыяцэнтр. Зімой ён ратуе ад холаду, а летам проста дае магчымасць працаваць.

Фуд-корты, дзіцячая зона, самакаты і сёе-тое больш экстрэмальнае. У Раўбічах насычаная спаборніцкая і забаўная праграма. Паміж гонкамі тут можна адпачыць усёй сям'ёй. 

Для прыхільнікаў біятлона курсіруе спецыяльны экспрэс-маршрут № 449Э, які стартуе ад станцыі метро "Барысаўскі тракт", праз Карбышава і з канчатковым пунктам Раўбічы. Час адпраўлення першага рэйса 9 раніцы, апошні адправіцца ў Раўбічы ў 18:30.