Італьянскі Антхольц прымае 6-ы этап Кубка свету па біятлоне

23 января 2015

Сёння ў праграме жаночы спрынт на 7,5 кіламетра. Лідар беларускай каманды Дар'я Домрачава выйдзе на дыстанцыю трэцяя. Адзначым, наша прыма ў гэтым сезоне ў спрынтах яшчэ не перамагала, ды і п’едэстал быў усяго адзін: на папярэднім этапе ў нямецкім Рупольдзінгу Дар'я фінішавала другая. Нягледзячы на цяжкасці, з якімі беларуска сутыкаецца ў спрынце, Домрачава ў агульным заліку Кубка свету займае другі радок. Калі Даша сёння здолее падняцца на п'едэстал, яна стане 6-й біятланісткай у гісторыі, якая заваявала 63 п'едэсталы ў кар'еры. На дыстанцыю, апроч прымы, выйдуць яшчэ 4 беларускі: Надзеі - Скардзіна і Пісарава, Анастасія Дубарэзава, а таксама Ірына Крыўко. Прамую трансляцыю глядзіце ў 16:25 на "Беларусь 2".