Ірына Крыўко ўзяла бронзу ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне

21 февраля 2019

Першы дзень чэмпіянату Еўропы ў Раўбічах прынёс нашым біятланістам бронзавы медаль. На хатнім турніры Ірына Крыўко стала трэцяй у індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў. На чатырох агнявых рубяжах беларуска дапусціла ўсяго два промахі. Менш толькі ў сярэбранага прызёра - украінкі Юліі Журавок. Для Ірыны гэты бронзавы медаль у індывідуальнай гонцы трэці на чэмпіянатах Еўропы.

Другі дзень біятлоннага форуму працягнецца дзвюма эстафетнымі гонкамі. У 4 гадзіны стартуе супермікст. За Беларусь пабягуць Алена Кручынкіна і Уладзімір Чапелін. А ў 7 вечара - змяшаная эстафета. У саставе нашай каманды - Алімбекава, Крыўко, Ялётнаў і Бачарнікаў. Усе гонкі ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5".