Ірына Крыўко 24-ая ў заключнай для беларускай зборнай гонцы на чэмпіянаце свету па біятлоне

18 марта 2019

Ірына Крыўко фінішавала 24-й у заключнай для беларускай зборнай гонцы на чэмпіянаце свету па біятлоне. На першых двух агнявых рубяжах наша спартсменка адстралялася чыста і прыйшла на трэцюю стральбу ў топ-6, аднак спачатку чатыры промахі на гэтым агнявым рубяжы, а пасля і два на заключным не дазволілі біятланістцы захаваць свае пазіцыі. У мужчынскім мас-старце беларусаў не было.