Напярэдадні Раства Еўропа ўзмацняе меры бяспекі

24 декабря 2016

Гэтыя перадсвяточныя дні асаблівыя. Для шматлікіх   яны па-сапраўднаму напоўненыя  навагодняй казкай. І хоць у нашым свеце ёсць месца для чараўніцтва, нядаўнія падзеі паказваюць, што святочная атмасфера можа ператварыцца ў жорсткую рэальнасць.

Напярэдадні Раства Еўропа ўзмацняе меры бяспекі. У Рыме  ўведзена забарона на праезд праз цэнтр горада грузавых транспартных сродкаў. Забарона прадоўжыцца да панядзелка, а затым будзе зноў уведзена з 1 па 6 студзеня 2017 года. У сталіцы Германіі ў месцах масавага збору людзей узводзяць бетонныя агароджы. Гэтыя меры закліканы засцерагчы месцы масавых святочных гулянняў ад паўтору тэракта, які адбыўся ў Берліне ў ноч на 19 снежня. Тунісец Аніс Амры ўрэзаўся на грузавіку ў людзей, што прыйшлі на калядны кірмаш.

МУС Туніса сёння паведаміла аб затрыманні 3 чалавек. Мяркуецца, што яны звязаны з тэрарыстам. Сярод затрыманых  і яго пляменнік. У паведамленні адзначаецца, што пляменнік заяўляе, што падтрымлівае групоўку "Ісламская дзяржава".