У Бруселі стартуе экстранны саміт па Грэцыі

22 июня 2015

У Бруселі стартуе экстраны саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕС. На парадку дня - Грэцыя. Нагадаем, што еўракамісія гэтай ноччу пацвердзіла атрыманне новых прапаноў ад Афін па вырашэнні фінансавага крызісу. Адпаведны пакет таксама адпраўлены Еўрапейскаму цэнтрабанку і Міжнароднаму валютнаму фонду. У Бруселі прапановы назвалі "добрай асновай для прагрэсу" на маючым адбыцца саміце.

Простыя грэкі, зрэшты, свайго меркавання не мяняюць. 7 тысяч чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў цэнтры Афін. Людзі выйшлі на вуліцы, каб выказацца супраць палітыкі "зацягвання паясоў", якую крэдыторы навязваюць Грэцыі. У выхадныя жыхары еўрапейскіх сталіц таксама падтрымалі Эладу масавымі акцыямі. Нагадаем, Грэцыя вядзе перамовы з ЕС і МВФ наконт урэгулявання доўгу больш чым на 240 мільярдаў еўра.