Ілья Івашка прабіўся ў другі круг турніру Вялікага шлема "Ралан Гарос"

24 мая 2022

Ілья Івашка прабіўся ў другі круг турніру Вялікага шлема "Ралан Гарос". У цяжкім і працяглым 4-сэтавым паядынку беларус перайграў 78-ы нумар сусветнага рэйтынгу - француза Бенуа Пэра. Паядынак пачаўся яшчэ напярэдадні позна вечарам. У першым сэце Івашка святкаваў перамогу, 6:3. Тэнісісты пачалі другую партыю, але неўзабаве сустрэча была спынена з-за моцнага ліўня. Пасля аднаўлення матча ўжо сёння Івашка давёў другі сэт да перамогі, 7:5, але ў трэцяй партыі змог узяць толькі адну сваю падачу, у выніку паражэнне, 1:6. Прайграваў Івашка і ў пачатку чацвёртага сэта, аднак здолеў сабрацца і ўзяць гэты матч. 7:5 -  перамога ў чацвёртай партыі. Наступным сапернікам беларуса стане 37-я ракетка свету - чыліец Крысціян Гарын.