Ілья Івашка і Адрыян Унгур адкрыюць матч Кубка Дэвіса паміж тэнісістамі Беларусі і Румыніі

2 февраля 2017

Менавіта яны па выніках жараб'ёўкі заўтра ў 11:00 пачнуць матчавую сустрэчу, на коне якой выхад у другі круг першай Еўра-Афрыканскай зоны. У другі па значнасці дывізіён наша зборная, нагадаем, прабілася ўпершыню за шэсць гадоў. Пасля гэтага матча на корце Палаца тэніса з'явяцца Ягор Герасімаў і Марыус Копіл.

У суботу ў Палацы тэніса - парны паядынак. Капітаны каманд заявілі на гэтую сустрэчу з боку гаспадароў - Максіма Мірнага і Ягора Герасімава, з боку гасцей - Хорыа Тэкау і Мікалая Фрунза. У нядзелю пройдуць яшчэ дзве адзіночныя сустрэчы. Уваход на турнір - свабодны.