У цэнтры Мінска з'явіўся першы ў Еўропе віртуальны помнік

26 июля 2019
Мастацтва ў лічбе. У цэнтры Мінска - на вуліцы Камсамольскай - з'явіўся першы ў Еўропе віртуальны помнік. Убачыць інавацыйную арт-інсталяцыю можна з дапамогай мабільнай праграмы. Для гэтага трэба адсканіраваць QR-код і навесці камеру смартфона на куб. І затым у дапоўненай рэальнасці  з'явіцца вобраз сістэмнага адміністратара.

Дарэчы, сёння адзначаюць Міжнародны дзень сістэмнага адміністратара. А віртуальны помнік стаў своеасаблівым падарункам беларускім IT-спецыялістам.