II Еўрапейскія гульні ўбачаць на ўсіх кантынентах

27 марта 2019

Зараз правы на тэлетрансляцыі прададзены на 122 тэрыторыі. Цікавасць да мультыспартыўнага форуму праявілі не толькі краіны Старога Свету, але і ЗША, Новая Зеландыя, Кітай, Паўднёвая Амерыка і многія іншыя. У сярэднім аб'ём трансляцый на кожнай тэрыторыі складзе каля 70 гадзін. 

Такія звесткі былі паведамлены сёння падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай арганізацыі тэлетрансляцый II Еўрапейскіх гульняў. Працаваць над асвятленнем галоўнага спартыўнага форуму года будзе інтэрнацыянальная каманда. 

Цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў у прамым эфіры  будуць транслявацца на "Беларусь 1". Тэлеканалы "Беларусь 2" і "Беларусь 5" у рэжыме пераклічкі пакажуць усе спартыўныя спаборніцтвы. Галоўны спартыўны канал краіны і зусім стане на гэты час кругласутачным.