II Еўрапейскія гульні - 2019 былі ярка прэзентаваныя ў Сочы

22 октября 2017

Ганарымся нашымі спартсменамі, нашай спартыўнай гісторыяй, у якую будуць упісаныя і II Еўрапейскія гульні ў 2019-м.

Часткай спартыўнага свята можа стаць кожны. Для гэтага не абавязкова так валодаць ракеткай або біць рэкорды. Можна, да прыкладу, запісацца ў валанцёры. Праўда, прыйдзецца прайсці спецыяльныя курсы, вытрымаць гутарку і паспрабаваць сябе на тэст-івентах. Але гэта варта таго. Мы знайшлі экс-валанцёраў, якія, папрацаваўшы на чэмпіянаце свету па хакеі, адкрылі сабе дзверы ў спартыўную федэрацыю.

Можна даслаць эскіз талісмана Еўрагульняў. Тут варта паспяшацца. Бо калі да пачатку форуму яшчэ амаль два гады, то да заканчэння гэтага конкурсу менш за месяц. На тыдні II Еўрапейскія гульні былі ярка прэзентаваныя ў Сочы падчас Сусветнага фэсту моладзі і студэнтаў. Нашы карэспандэнты сабралі навіны аб ходзе падрыхтоўкі да галоўнага старту 2019 года.

Расказвае Алена Гарэльчык.

Еўрагульні запрашаюць валанцёраў. На пачатак кастрычніка ўжо паступіла больш як паўтары тысячы заявак. Не толькі ад беларусаў. Актыўна запаўняюць анкеты расіяне, ёсць прэтэндэнты з Вялікабрытаніі і Румыніі, адна заяўка прыляцела нават з Сінгапура. Арганізатары разлічваюць на дапамогу 6 тысяч валанцёраў, якія будуць размеркаваныя па 20 кірунках. Усё па жаданні. Да прыкладу, хтосьці захоча папрацаваць з замежнымі журналістамі, а хтосьці сустракаць - праводзіць гасцей Еўрагульняў, частка валанцёраў будзе задзейнічаная на акрэдытацыі.

Па такой жа схеме набіралі валанцёраў і ў Ашхабадзе, тут месяц таму прайшоў аналагічны Еўрагульням спартыўны форум, які аб'яднаў азіяцкія краіны - Азіяда. Валанцёраў лёгка можна было распазнаць па ярка-жоўтай форме. Юнакі і дзяўчаты распавядалі: да гульняў пачалі рыхтавацца за два гады да іх пачатку. Спецыяльныя моўныя курсы, пасля адпрацоўка на тэст-спаборніцтвах.

У 2014-м яшчэ студэнты-валанцёры на чэмпіянаце свету па хакеі, праз тры гады - работнікі Федэрацыі баскетбола. Яна - спецыяліст па міжнародных адносінах, яе калега Дзяніс - маркетолаг. Яны прызнаюцца: такому кар'ернаму росту дапамог досвед, атрыманы падчас працы валанцёрамі на хакейным турніры, і карысныя знаёмствы, набытыя там жа.

Пакінуць заяўку можна на афіцыйным сайце Еўрагульняў www.minsk2019.by. Неабходна адразу выбраць кірунак, у якой сферы працаваць, азнаёміцца з патрабаваннямі і запоўніць анкету.

Але калі валанцёры - гэта працяглы праект, то конкурс талісмана заканчваецца. Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада.

Крысціна і Ганна свой эскіз маскота адправілі аднымі з першых. Ідэя, прызнаюцца, нарадзілася хутка, за кубкам кавы ў абедзенны перапынак.

Аляксандр Тупік, выкладчык аўтамеханічных дысцыплін, вырашыў узяць колькасцю. На адрас арганізатараў даслаў не адну - чатыры заяўкі.

Маскотам на Азіядзе стаў вялікі белы сабака - алабай. На вуліцах, прызнацца, жывых талісманаў мы не заўважылі. Што не дзіўна. Пры тэмпературы плюс 35 у футравым касцюме не паходзіш. Затое вялізная фігура алабая ў адпаведнай віду спорту экіпіроўцы стаяла ля ўваходу ў кожны спартыўны аб'ект.

Гэтыя хлопцы з фотаапаратамі - не турысты. Каманда студэнтаў-чацвёртакурснікаў працуе над стварэннем спецыяльнай фотавыставы. Яе мэта - пазнаёміць гасцей Еўрагульняў з самымі прыгожымі месцамі беларускай сталіцы. Такіх аб'ектаў апынулася занадта шмат.

Фатаграфіі стадыёна "Дынама" прыйдзецца адкласці да будучага года. Менавіта тады галоўная арэна Еўрагульняў будзе цалкам гатовая. Зараз стадыён перажывае рэканструкцыю. Працы на арэне не спыняюцца: Паўночная, Усходняя і Паўднёвая трыбуны ўжо гатовыя на 90%, мантаж металаканструкцый навеса завершыцца да канца кастрычніка. На аб'екце практычна завершаны мантаж навеса стадыёна.

Ужо летам тут адбудуцца першыя тэст-спаборніцтвы - чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. Умяшчальнасць стадыёна складзе ледзь больш як 20 тысяч. Калі беларусам будаваць новыя спартыўныя будынкі спецыяльна да Еўрагульняў не трэба, то ўладам Туркменістана ўсё прыйшлося пачынаць з нуля. Гэтак жа, як і арганізатарам I Еўрапейскіх гульняў азербайджанцам.

На тыдні II Еўрапейскія гульні былі прэзентаваныя ў Сочы. Тут праходзіў Сусветны фэст моладзі і студэнтаў. Беларускі стэнд - у самым цэнтры выставы. За гадзіну тут прайшло каля пяці тысяч чалавек. Любы ахвочы змог пакінуць свой запіс з пажаданнямі ў спецыяльнай кнізе. Пасля яе перададуць арганізатарам Еўрагульняў. Сярод шматлікіх радкоў знаходзім словы ад Аляксандра Карэліна.