Комплексную забудову гарадоў-спадарожнікаў абмяркоўвалі проста на будаўнічых пляцоўках у Смалявічах

10 марта 2021
 Для паспяховага развіцця такіх тэрыторый важна вызначыцца з перспектывамі і паэтапнасцю забудовы кожнай з іх, а таксама забяспечыць паралельнае ўзвядзенне і жылля, і сацыяльнай інфраструктуры. Каб жыццё за кальцавой не саступала па камфорце сталіцы. Бо Мінск - адзін з самых хуткарослых гарадоў Еўропы. Толькі за апошнія паўстагоддзя яго насельніцтва павялічылася ўдвая, а за стагоддзе - і зусім у 20 разоў Таму ўсё часцей задаемся пытаннем: а ці хопіць месца ўсім? Па гэтай жа прычыне і было вырашана: у сталіцы будуць свае гарады-спадарожнікі, а пасля вызначыліся з геаграфічным спісам. Першымі забудоўваюцца Смалявічы, на чарзе - Рудзенск, у гэтым пераліку таксама Дзяржынск, Фаніпаль, Заслаўе і Лагойск. Аб комплекснай забудове і тым, што ўжо зроблена, сёння гаварылі ў Смалявічах  урад і мясцовая ўлада. Наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк - больш падрабязна аб планах (відэа).