Галоўны трэнер "Дынама" рэзюмаваў прайграны "Нафтахіміку" паядынак

5 декабря 2018

"Зарабілі больш, чым на адзін гол. Рэалізацыя падвяла. Дзесьці саперніку пашанцавала больш", - менавіта так рэзюмаваў галоўны трэнер "Дынама" Андрэй Сідарэнка прайграны напярэдадні дома паядынак "Нафтахіміку". Вікторыя ў гасцей атрымалася валявой пасля шайбы Цярэшчанкі: Шарыпзянаў і Пуусцінен вызначыліся. 1:2 "Дынама" саступіла.

Гульню наведалі 8 087 балельшчыкаў. Апошні раз менш гледачоў на гульнях "Дынама" на "Мінск-Арэне" збіралася ў сакавіку 2014 года. Наступны паядынак мінчане правядуць у чацвер супраць "Тарпеда".