Галоўныя падзеі сёння ў Рыа-дэ-Жанэйра для беларусаў - настольны тэніс і баскетбол

11 августа 2016
Уладзімір Самсонаў не збіраецца спыняцца на паўфінале турніру. У 17 гадзін ён правядзе паядынак супраць кітайца Чжана Цзіке. У выпадку поспеху фінал адбудзецца ў 2 гадзіны 30 хвілін, і ён будзе паказаны на "Беларусь 5" у прамым эфіры. На "Беларусь 2" у 18:10 пачатак трансляцыі баскетбольнага матчу паміж жаночымі зборнымі Беларусі і Турцыі. Хварэем і за Кацярыну Карстэн і Станіслава Шчарбачэню - паўфіналы заездаў у лодак-адзіночак. Таксама сёння пройдуць фіналы ў плаванні, аднак лідар зборнай Аляксандра Герасіменя, на жаль, гэтай ноччу ў фінал на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем не выйшла.