У Мінску стартавалі Калядныя чытанні

26 ноября 2020
6-ы раз форум пад патранажам Беларускай праваслаўнай царквы аб'ядноўвае святароў, прадстаўнікоў органаў улады, дзеячаў культуры і навукі, выкладчыкаў і студэнтаў. Адкрыццё чытанняў прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы. Сёлета праект прысвечаны важным гістарычным датам - 550-годдзю з'яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці, 500-годдзю Жыровіцкага манастыра і 800-годдзю святога князя Аляксандра Неўскага. Падчас цырымоніі адбылася перадача Нацыянальнай акадэміі навук адноўленага напрастольнага Тураўскага крыжа XII-XIII стагоддзяў.
Калядныя чытанні прадоўжацца 2 дні. У праграме канферэнцыі, секцыйныя пасяджэнні, круглыя сталы. Большасць мерапрыемстваў пераведзена ў анлайн-рэжым.