Пасля рэканструкцыі адкрыўся мемарыял у Расонах

23 июня 2018

Мемарыял, які захоўвае памяць аб ваенных падзеях, - адкрылі пасля рэканструкцыі ў Віцебскай вобласці. Практычна з першых дзён вайны на тэрыторыі Расонскага раёна быў магутны падпольны, а пасля і партызанскі рух. Мемарыял узведзены больш за паўстагоддзя таму на месцы пахавання савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Зараз сквер у цэнтры Расонаў выглядае па-новаму. Марына Раманоўская - пра памяць, якая жыве і сёння (відэа).