Барыс Пухоўскі і Арцём Каралёк намінаваныя на званне лепшых гульцоў у сваіх амплуа

26 мая 2020
Барыс Пухоўскі і Арцём Каралёк намінаваныя на званне лепшых гульцоў у сваіх амплуа па выніках афіцыйна незавершанага сезона ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў. Абодва беларусы патрапілі ў пяцёрку лепшых. Галасаванне балельшчыкаў пачнецца ўжо сёння, а зрабіць свой выбар можна на афіцыйным сайце турніру.