У Германіі арыштавалі мужчын, якіх падазраюць у здымцы дзіцячай парнаграфіі

5 февраля 2019

У Германіі разгараецца скандал. Арыштавалі траіх мужчын, якіх падазраюць у здымцы дзіцячай парнаграфіі. Прычым   інфармацыя аб гэтым паступала ў мясцовыя органы па справах моладзі яшчэ ў 2016 годзе, але тады да паўнавартаснага расследавання справа не дайшла. Зараз жа высветлілася, што злачынная сетка дзейнічала на працягу як мінімум 10-ці гадоў. На дадзеным этапе вядома пра 29 выпадкаў здзеку з дзяцей ад 4 да 13-ці гадоў. Падчас вобыскаў выяўлена каля 13-ці тысяч відэафайлаў з дзіцячай парнаграфіяй.