Футбольны сезон у Беларусі завершаны - сочым за хакеем и цікавімся біятлонам. Пра галоўныя падзеі ў рубрыцы "Матчбол"

11 декабря 2023

Баскетбольны "Мінск" быў максімальна блізка да сваёй першай перамогі ў Адзінай Лізе ВТБ у гэтым сезоне. Каманда Расціслава Вергуна ў авертайме ўступіла "Астане" з Казахстана пяць балаў, сёння беларусы згуляюць супраць "Енісея".

Больш спартыўных падзей - у рубрыцы "Мачтбол"!

Усё ж “Віцебск” - апошні ўдзельнік Вышэйшай лігі футбольнага першынства краіны наступнага сезона. У раўндзе плэй-оф каманда з Поўначы краіны перамагла сталічны “Энэргетык-БДУ”.

Па суме двух матчаў вырашаўся лёс апошняй пуцёўкі ў мацнейшы футбольны дывізіён на наступны сезон. У Мінску студэнты, якія гулялі большую частку сустрэчы ў меншасці, здолелі не прайграць

0:0 - вынік сустрэчы, а вось у Віцебску мясцовыя футбалісты рэалізавалі пенальці ў пачатку сустрэчы і, дзякуючы гэтаму голу Руслана Цеверава, перамаглі 1:0 і вярнуліся ў эліту.

Такім чынам, футбольны сезон у Беларусі завершаны, наперадзе цырымонія "Зорны мяч", падчас якой даведаемся імя лепшага футбаліста 2023 года.

Дывізіён Тарасава беларусаў Віталя Пінчука і Аляксея Коласава ўступіў у фінале матчу зорак КХЛ напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу. Дружына дывізіёна Харламава ў фінале аказалася мацнейшай за каманду, дзе выступілі мінскія "дынамаўцы" ў серыі булітаў. Гульня выйшла звышвыніковай, у сярэдзіне другога перыяду "тарасаўцы" ўпэўнена павялі ў ліку, але прадстаўнікі Усходу перавярнулі гульню і перамаглі ў пасляматчавай серыі булітаў 8:7.Віталь Пінчук адзначыўся дакладным кідком: шайба беларуса стала другой для каманды і зраўняла лік перад перапынкам. Галкіпер "зуброў" Аляксей Коласаў абараняў вароты зборнай свайго дывізіёна ў другім перыядзе і ў серыі пасляматчавых кідкоў.

Крыху раней дывізіён Баброва Уладзіміра Алістрава абыграў дывізіён Чарнышова Яўгена Лісаўца ў матчы за трэцяе месца - 7:4.

Валейбольная "Мінчанка", на жаль, зноў уступіла ў Суперлізе Расіі. У сталічным Палацы спорту "Уручча" прайшла чарговая гульня рэгулярнага сезона - беларускі сустракаліся з "Лакаматывам" з Калінінграда і прайгралі 1:3. Мінчанка застаецца на 13-м месцы турнірнай табліцы, наступная гульня ў нядзелю супраць валейбалістак Саратава.

На гэтым тыдні сочым за хакеем: вашай увазе гульні міжнароднага турніру - Кубак першага тэлеканала, паралельна сочым за баскетболам: сёння "Мінск" гуляе супраць "Енісея", паралельна цікавімся біятлонам. Усе гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.