БАТЭ адправіўcя ў Іспанію

3 ноября 2015

Мікалай Сігневіч, Дзмітрый Бага, Максім Жаўнерчык, Віталь Радзівонаў і Дзмітрый Ліхтаровіч з-за траўм не дапамогуць заўтра БАТЭ ў матчы чацвёртага тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў супраць "Барселоны". Каманда сёння раніцай адправілася ў Іспанію. Нягледзячы на страты, дружына Аляксандра Ермаковіча настроеная даць бой каталонцам, хаця галоўны трэнер не ўтойвае, што паядынак супраць дзеючага пераможца турніру будзе для барысаўчан чарговым іспытам. Гэтая гульня для БАТЭ стане чацвёртай супраць "Барселоны". Пакуль тры папярэднія сустрэчы жоўта-сінія прайгралі.

Такім чынам, паядынак "Баселона" - БАТЭ ўжо заўтра, пачатак у 22:45. Прамая трансляцыя чакае вас на тэлеканале "Беларусь 2".