Футбольная феерыя адбылася на стадыёне ў Салігорску - "Шахцёр" разграміў "Белшыну"

27 мая 2023

Сапраўдная футбольная феерыя адбылася на стадыёне ў Салігорску. Відовішчны матч паміж "Шахцёрам" і "Белшынай" запомніўся дзесяццю галамі і хет-трыкам салігорскага нападаючага. У матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі "гарнякі" адправілі ў вароты чырвона-чорных 7 мячоў. І калі "Белшына" імкнулася адыграцца, то выглядала гэта максімальна непераканаўча. Вынік - 7:3.

Але на гэтым сюрпрызы матчу не скончыліся. Другім хет-трыкам Вышэйшай лігі - 2023 адзначыўся футбаліст жоўтых Ягор Карпіцкі. Нападаючы забіў тры галы і тым самым выйшаў у лідары спісу бамбардзіраў турніру. Адзначым, што два мячы ад Карпіцкага заляцелі ў вароты гасцей за 4 хвіліны.