"Формула-1" вернецца ў ліпені

3 июня 2020
"Формула-1" вяртаецца! Першыя два этапы аўтагонак пройдуць спачатку ліпеня ў аўстрыйскім Шпільбергу. Далей каманды будуць перамяшчацца так: венгерскі Будапешт, брытанскі Сільверстоўн, іспанская Барселона, бельгійскі Спа і італьянскі Монца. Астатні каляндар складуць пазней. Першыя гонкі пройдуць без гледачоў. Члены каманд будуць лётаць на чартарных рэйсах, а па прыбыцці на месца гонак іх ізалююць ад мясцовага насельніцтва.